Кітайскія ўлады выдзелілі дапамогу пацярпелым правінцыям.
Як стала вядома ў Міністэрстве па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі КНР, цэнтральныя ўлады выдзелілі правінцыі Гуандун і Гуансі-Чжуанскаму аўтаномнаму раёну, якія пацярпелі ад тайфуна "Мангхут", 210 мільёнаў юаняў (30,5 млн долараў), перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Гэтыя сродкі галоўным чынам прызначаныя для экстранай эвакуацыі і размяшчэння жыхароў пацярпелых раёнаў, дапамогі насельніцтву ў пераходны перыяд, а таксама аднаўлення разбуранага і пашкоджанага жылля.
У сувязі з тайфунам "Мангхут", якія абрынуўся на правінцыю Гуандун і Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён, Дзяржаўны камітэт па мінімізацыі шкоды ад стыхійных бедстваў і Міністэрства па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі КНР задзейнічалі механізм экстранага рэагавання на стыхійныя бедствы чацвёртага ўзроўню і накіравалі рабочыя групы ў пацярпелыя раёны.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya