14 быкоў змагаліся ў рацэ.
У вёсцы Пінлю Саньцзян-Дунскага аўтаномнага павета горада Лючжоу Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна прайшоў традыцыйны фестываль бою быкоў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
У конкурсе ўдзельнічалі 14 быкоў, якія змагаліся адзін з адным у рацэ. Стала вядома, што гісторыя карыды ў народнасці дун налічвае сотні гадоў. Фестываль быў праведзены ў гонар багатага ўраджаю, а таксама ў якасці абраду малення аб спрыяльных умовах надвор'я ў наступным годзе.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya