5 кастрычніка на Плошчы Дзяржаўнага сцяга лепшым беларускім сышчыкам ў дзень стагоддзя крымінальнага вышуку міністр унутраных спраў Беларусі генерал-лейтэнант міліцыі Ігар Шуневіч уручыў узнагароды.
Цэнтральным момантам мерапрыемства стала цырымонія ўручэння сцяга падраздзяленняў крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі органаў унутраных спраў Беларусі. З рук міністра яго прыняў начальнік ГУКВ МУС Анатоль Саковіч. Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што сцяг для кожнага з іх стане сімвалам гонару і доблесці.
Таццяна ТКАЧОВА
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/taccyana-tkachova
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/mus