Дзмітрый Крутой, міністр эканомікі:
«У рамках падрыхтоўкі новай рэдакцыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіццяда 2035 года мы павінны разумець, што ў сучасным свеце эканамічная абстаноўка мяняецца настолькі хутка, што пры распрацоўцы прагнозных дакументаў на каротка- і сярэднетэрміновую перспектыву цяжка ўлічваць задачы на доўгатэрміновы перыяд. Пры фарміраванні новай канцэпцыі НСУР перш за ўсё неабходна прыняць да ўвагі два асноўныя трэнды: інфарматызацыю і глабалізацыю. Мы павінны выразна ўяўляць месца Беларусі ў гэтых трэндах. Акрамя таго, трэба ўлічваць плануемы ў іншых прагнозных дакументах рост ВУП, які будзе забяспечвацца за кошт не столькі буйных прамысловых айчынных вытворчасцяў, колькі за кошт росту рынку сферы паслуг, малога і сярэдняга бізнесу».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert