Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падвяло вынікі рэспубліканскага конкурсу на самую лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку. Сярод пераможцаў ёсць і «звяздоўскія» эколагі.
Конкурс сярод журналістаў праходзіць ужо на працягу некалькіх гадоў, асноўная яго мэта — фарміраванне экалагічнай культуры грамадзян і выхаванне ў іх беражлівага стаўлення да прыроды. Сёлета за перамогу ў другім этапе конкурсу змагаліся 37 удзельнікаў у розных катэгорыях і з розных рэгіёнаў краіны, аднак аўтарамі найлепшых публікацый сталі ўсяго 9 з іх. Прыемна адзначыць, што ўжо не першы раз у гэтым спісе ёсць і аўтары часопіса «Родная прырода», які выходзіць у Выдавецкім доме «Звязда».
Так, па выніках рашэння арганізацыйнага камітэта ў катэгорыі «навучэнцы» першае месца было прысуджана Ніне Вялько, другое — Альжбэце Малішэўскай-Спрынчан, трэцяе — Мацвею Белаусаву. У катэгорыі «аматары» першае месца заняў Сяргей Шаршаневіч, другое — Валерый Кавалёнак (абодва — сталыя аўтары «Роднай прыроды»), трэцяе — Святлана Гарэлава. Сярод прафесіяналаў перамаглі Сяргей Мураўскі, Святлана Талкачова, Вераніка Коласава — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Родная прырода», якую чытачы «Звязды» ведаюць па публікацыях у праекце «Карані і кроны».
Віншуем пераможцаў і жадаем больш новых «зялёных» перамог!
Кацярына ЦІТОВА
Фота Ганны ЗАНКАВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/kacyaryna-kireeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/ekalogiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekalogiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/smi
[6] https://zviazda.by/be/tags/zhurnalistyka
[7] https://zviazda.by/be/tags/rodnaya-pryroda