Спартыўны канал Белтэлерадыёкампаніі ў новым вяшчальным сезоне праводзіць чарговы адбор спартыўных каментатараў.
Ніякіх узроставых і прафесійных абмежаванняў для кандыдатаў няма, а сярод абавязковых умоў — наяўнасць вышэйшай адукацыі, пісьменнае маўленне, добрае веданне спартыўнай тэматыкі (пажадана арыентавацца перадусім у тэнісе, хакеі і адзінаборствах). Каб атрымаць запрашэнне на вочны кастынг перад тэлекамерамі, ахвотным трэба папярэдне даслаць свае рэзюмэ і пробны каментарый на электронную паштовую скрынку belarus5@tvr.by.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus-5-1
[6] https://zviazda.by/be/tags/kamentatar
[7] https://zviazda.by/be/tags/spartyuny-kamentatar
[8] https://zviazda.by/be/tags/kastyng