«Тое, што нашай харчовай прадукцыі ўсе давяраюць, трэба выкарыстоўваць для павышэння прывабнасці Беларусі. Свет зацікавіўся арганічным земляробствам і прадуктамі харчавання, якія вырабляюцца на такіх палях і фермах. Аднак пакуль гэты сегмент у краіне развіваецца слаба. Умоўна да яго можна аднесці частку фермерскай прадукцыі, дзе не прымяняюцца хімічныя метады абароны раслін і ветпрэпараты для жывёл. У Беларусі распрацоўваецца закон аб арганічным земляробстве, у якім будзе вызначана паняцце арганічнай вытворчасці, а таксама замацаваны агульныя патрабаванні да вытворчасці і абарачэння арганічнай прадукцыі. Такі закон даўно працуе ва Украіне, рыхтуецца да зацвярджэння ў Расіі. Мы таксама не павінны адставаць ад усяго свету і суседзяў у прыватнасці».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert