З 24 верасня ва Узброеных Сілах праводзіцца другі этап комплекснай праверкі. Яна скіравана на тэставанне гатоўнасці і здольнасці злучэнняў і воінскіх часцей выконваць задачы па прызначэнні. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.
650 ваеннабавязаных з запасу на працягу некалькіх сутак будуць прызваны ва ўпраўленне аднаго са злучэнняў рэзерву, а таксама ў падраздзяленні 46-га арсенала і 8-й брыгады радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны. Таксама туды паступяць каля 20 адзінак тэхнікі. Акрамя таго, працягваецца атрыманне матэрыяльных сродкаў са складоў і баз захоўвання.
Праверка дазволіць вызначыць узровень зладжанасці органаў кіравання, здольнасць камандзіраў кіраваць падначаленымі воінскімі часцямі і падраздзяленнямі ў розных умовах абстаноўкі, а таксама вызначыць магчымасць падраздзяленняў выконваць пастаўленыя задачы ў складаных умовах.
Кіруе мерапрыемствамі начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь Алег Белаконеў. Праверка скончыцца правядзеннем штабных трэніровак і тактыка-спецыяльных вучэнняў.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/pryzyu