28 верасня на пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі сталічная міліцыя правядзе акцыю “Служыць закону — прызванне і жыццёвае крэда”. Пачатак мерапрыемства ў 15 гадзін, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
У праграме — паказальныя выступленні байцоў АМОНа, выстава міліцэйскай тэхнікі і ўзораў узбраення, канцэрт, спартыўныя конкурсы, салдацкая каша.
Акцыя арыентаваная ў першую чаргу на маладых людзей, якія плануюць звязаць сваю будучыню са службай у праваахоўных органах, а таксама на выпускнікоў сярэдніх агульнаадукацыйных вучэбных устаноў Мінска.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mus