Маштабы кітайскага рынку віртуальнай рэальнасці могуць дасягнуць 90 млрд юаняў (амаль 14 мільярдаў долараў) да 2020 года з гадавым прыростам на 120 працэнтаў. Такі прагноз зрабіў Ван Пэн, намеснік кіраўніка Кітайскага цэнтра па развіцці інфармацыйнай індустрыі пры Міністэрстве прамысловасці і інфарматызацыі КНР, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
Паводле яго звестак, у 2017 годзе маштабы рынку віртуальнай рэальнасці Кітая павялічыліся да 16 млрд юаняў з ростам на 164 працэнтаў у гадавым выражэнні. "Міністэрства гатова працягваць аказваць падтрымку ў даследаванні і развіцці ключавых тэхналогій віртуальнай рэальнасці і выпрацаваць агульнагаліновыя стандарты для садзейнічання прымяненню гэтых тэхналогій", - адзначыў Ван Пэн.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya