У гарадскім пасёлку Расоны ў другі раз адбылася гістарычная рэканструкцыя боя вызвалення беларускімі партызанамі акупіраванага падчас Вялікай Айчыннай вайны райцэнтра. Гэтым разам гістарычныя падзеі адбылася з нагоды 75-й гадавіны вызвалення Расон і разгарнуліся яны каля старажытнай сядзібы - помніка архітэктуры 19 стагоддзя, у якой у час вайны размяшчалася камендатура нямецкага гарнізона. Перад гледачамі паўстаў захоп патрызанамі ўзброенага нямецкага блокпаста - з артэлерыйскім агнём, закідваннем гранатамі, кулямётным і аўтаматным агнём. Рэканструкцыя боя была арганізавана Віцебскім абласным грамадскім аб’яднаннем ваенна-гістарычнай рэканструкцыі “Таварышы па зброі”, у якой узялі ўдзел мінская група “Эпоха” і ваена-гістарычны клуб “Смаленскі рубеж” з расійскага Смаленска. Сярод гледачоў быў вэтэран Вялікай Айчынай вайны, партызан, франтавік, паплечнік Пятра Міронавіча Машэрава 92-гадовы Канстанцін Мікалаевіч Палевечка.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya