Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by [4] або 3belarus.by [5] і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».
Ці ведалі вы, што:
апо́ўзіны — дубцы, якімі ўмацоўваецца сена ў стозе;
по́прадкі — вячоркі, на якіх прадуць;
сасма́гнуць — знемагчы, змучыцца ад смагі;
ценява́ць — скарачаць шлях;
рамі́знік — фурман наёмнага экіпажа;
шабе́та (абласн.) — сумка, якая носіцца на поясе.
Ні два ні паўтара — так кажуць пра чалавека, які нічым не вылучаецца; штосьці няпэўнае. Беларусы яшчэ скажуць: ні тое ні сёе, так сабе, ні суп ні капуста. Рускія: ни рыба ни мясо.
Гарадзіць плот — гаварыць глупства, абы-што, выдумляць што-небудзь. Беларускія сінонімы: малоць языком, ліць ваду, плесці кашалі. Рускі: чесать языком, толочь воду в ступе.
Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь 3» кожную суботу.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] http://tvrgomel.by/
[5] http://3belarus.by/
[6] https://zviazda.by/be/tags/razmaulyaem-pa-belarusku-0