Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ пра санкцыі супраць замежных грамадзян або кампаній, абвінавачаных ва ўмяшанні ў амерыканскія выбары.
Санкцыі будуць уключаць замарозку актываў, абмежаванне доступу да фінансавай сістэмы ЗША і забарону амерыканцам на інвестыцыі ў кампаніі, якія трапілі пад гэтыя меры.
Рашэнне аб увядзенні санкцый у адпаведнасці з указам будуць прымаць Дзярждэп і Мінфін ЗША, заявіў дарадца Трампа Джон Болтан.
meduza.io [1]
Спасылкі
[1] https://meduza.io/news/2018/09/12/tramp-podpisal-ukaz-o-sanktsiyah-za-vmeshatelstvo-vybory
[2] https://zviazda.by/be/tags/donald-tramp