13 верасня ў Камянцы адбудзецца абласны этап рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Аднаўленне святынь Беларусі”, паведамілі ў Брэсцкім абласным камітэце БРСМ.
На першым этапе акцыі валанцёры руху “Добрае Сэрца” прымуць удзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі Семіёнаўскага храма ў Камянцы. Затым яны дапамогуць у будаўніцтве храма ў гонар прападобнамучаніка Макарыя, ігумена Камянецкага, узвядзенне якога пачалося ў горадзе 1 верасня 2016 года. Па завяршэнні работ для ўдзельнікаў акцыі будзе арганізавана сустрэча-гутарка з пробашчам Семіёнаўскага храма, протаіерэем Сергіем Уладзіміравічам Буркоўскім.
Завершыцца мерапрыемства экскурсіяй у музей “Камянецкая Вежа”.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brsm