6 верасня ў Мінску адкрыўся «Месяц фатаграфіі - 2018». Галоўнай лакацыяй фестываля стала «Галерэя Ў». У ёй размешчана шэсць разнастайных выстаў.
Тут будуць рэгулярна праводзіцца лекцыі і экскурсіі для жадаючых. Упершыню за час правядзення ў Беларусі месяца фатаграфіі экспазіцыя стала даступная людзям з аслабленым зрокам і сляпым. Выставы можна наведаць да 6 кастрычніка.
Месяц фатаграфіі ў Мінску – гэта 18 выставаў фатографаў ды фотакалектываў з 10 краінаў на 7 сталічных пляцоўках і аўдыторыя больш за 500 000 чалавек, прапанова паразважаць пра фатаграфію як феномен, інструмент і нагоду для дыялогаў, дыскусіяў і абмену досведам. Вось ужо пяты год каманда фестывалю трымае беларускую публіку ў інтэлектуальным тонусе – нечаканымі канцэпцыямі, праектамі з самых розных куткоў зямлі і знакамітымі гасцямі.
Таццяна ТКАЧОВА
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/taccyana-tkachova
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/fatagrafiya