Зарплаты бюджэтнікаў у IV квартале бягучага года перавысяць 80 працэнтаў сярэдняй зарплаты па краіне, паведаміў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч, каменціруючы планаванае павышэнне [3] зарплат работнікаў бюджэтнай сферы.
"Кіраўніком дзяржавы ўдзяляецца вялікая ўвага дабрабыту грамадзян Беларусі. І асабліва гэта датычыцца бюджэтнай сферы, чым і прадыктаваны прапанаваныя змяненні", - адзначыў Андрэй Лабовіч.
Праектам пастановы Саўміна прадугледжана павышэнне з 1 верасня заработнай платы асобным катэгорыям работнікаў аховы здароўя і адукацыі за кошт устанаўлення павышэння тарыфных ставак, акладаў і даплат.
Так, педагагічным работнікам (уключаючы асоб з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу) і памочнікам выхавальнікаў дзіцячых дашкольных устаноў прадугледжана павышэнне тарыфных ставак на 20 працэнтаў. Даплаты ўрачоў і медыцынскіх сясцёр павысяць у памеры 20 працэнтаў і 13 працэнтаў адпаведна. Павышэнне акладаў правізараў, фармацэўтаў, фізікаў, хімікаў, біёлагаў складзе ад 40 працэнтаў да 100 працэнтаў.
"Таксама з 1 кастрычніка 2018 года павялічваецца тарыфная стаўка першага разраду - з Br34 да Br35,5. Рост складзе 4,4 працэнта, - удакладніў Андрэй Лабовіч. - Гэтыя меры дадуць магчымасць забяспечыць узровень заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы ў 2018 годзе на ўзроўні Br742, у чацвёртым квартале бягучага года яна складзе ў сярэднім Br800, гэта значыць суадносіны 80 працэнтаў і сярэдняй заработнай платы па краіне будуць забяспечаны".
Паводле слоў першага намесніка міністра, на рэалізацыю пералічаных мер будуць накіраваны дадатковыя сродкі кансалідаванага бюджэту ў аб'ёме амаль Br500 млн за кошт сфарміраванага рэзервовага фонду.
БЕЛТА [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/finansy
[3] http://zviazda.by/be/news/20180830/1535643744-zarplaty-medykau-i-pedagogau-pavysyac-z-1-verasnya
[4] http://belta.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/byudzhetniki