Такое меркаванне выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі у размове з журналістамі пасля сустрэчы [3] з Аляксандрам Лукашэнкам.
На пытанне аб тым, як ён ацэньвае сваю працу і з якім настроем вяртаецца дадому, Аляксандр Сурыкаў адказаў наступным чынам: "Ну з якім настроем вяртаюцца на радзіму, гэта значыць, дадому? Ну вядома, з добрым. З якім настроем пакідаюць месца доўгай працы, а працую я тут 12 з паловай гадоў? Вядома, з пачуццём суму аб тым, што цяпер буду пазбаўлены гэтага грамадства. Я лічу, што мы нармальна ўзаемадзейнічалі з беларускім грамадствам, з народам і кіраўніцтвам Беларусі".
Аляксандр Сурыкаў дадаў, што з-за ўзросту і стажу працы (парадку 60 гадоў) ён нарэшце зможа заняцца ўнукамі і іншымі справамі.
Што тычыцца прызначэння новага расійскага пасла ў Беларусі, то дыпламат падкрэсліў: пераемнасць ва ўзаемаадносінах паміж дзвюма дзяржавамі захаваецца. "І паслы, напэўна, я так разумею, павінны гэта падтрымліваць. Самі падыходы да працы – унутрыапаратныя і гэтак далей, канкрэтныя і больш канкрэтныя – гэта справа кожнага кіраўніка, я не бяруся судзіць. Важна, каб быў вынік – гэта далейшае збліжэнне нашых брацкіх краін. Вось, на што трэба працаваць", – сказаў ён.
На думку пасла, вынік – гэта не толькі эканамічная частка. Эканоміка – гэта фундамент для выбудоўвання выніку, акрамя таго, ёсць каласальная колькасць працы – культурнай, спартыўнай і іншай – якая на гэтым падмурку выбудоўваецца.
Выказаўся ён і з нагоды магчымых шкадаванняў ад нязробленай працы. "Вы ведаеце, у кожнага кіраўніка, у тым ліку і ў паслоў, калі яны заканчваюць сваю працу на гэтай пасадзе, заўсёды ёсць шкадаванне, што чагосьці не дарабіў. Але гэта зусім не значыць, што трэба плакаць ад гэтага. Недарабіў – значыць, іншы даробіць, толькі і ўсяго", – адзначыў ён.
На пытанне аб тым, калі чакаецца прыезд новага пасла, Аляксандр Сурыкаў адказаў жартаўліва: "Вось гэта ў яго і спытаеце, калі ён прыедзе".
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/uladzislau-lukashevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] http://zviazda.by/be/news/20180830/1535621428-praca-alyaksandra-surykava-u-belarusi-zastanecca-u-gistoryi-znachnay
[4] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-surykau
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[6] https://zviazda.by/be/tags/rasiya