25 жніўня ў межах удзелу беларускай дэлегацыі ў рабоце 25-й Пекінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу адбылася рабочая сустрэча дырэктара мінскага выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алеся БАДАКА з кіраўніцтвам аўтарытэтнай пекінскай выдавецкай структуры “Выдавецтва па выкладанню і даследванню замежных моў”.
Варта зазначыць, што ў год гэта выдавецтва выпускае болей 5000 назваў кніг. Дарэчы, амаль на шасцідзесяці мовах. У час сустрэчы беларускага і кітайскага боку дасягнута дамоўленасць пра стварэнне ў “Мастацкай літаратуры” кітайскай рэдакцыі для болей актыўнай рэалізацыі беларуска-кітайскіх кніжных праектаў.
Урачыстае падпісанне дамовы пра стварэнне кітайскай рэдакцыі запланавана на люты 2019 года – у межах традыцыйнай Мінскай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Між іншым, такога характару рэдакцыі ўжо створаны і актыўна працуюць і ў іншых краінах – у Балгарыі, Польшчы, у прыватнасці. Намеснік дырэктара выдавецтва FLTRP спадарыня Хэ Хаоюй ніколькі не сумняваецца, што ў Беларусі будзе дастаткова працы ў накірунку развіцця выдання і прысутнасці кітайскай кнігі. Вопыт паказвае, што такая рэдакцыя можа з часам перарасці ў стварэнне сумеснага беларуска-кітайскага выдавецкага цэнтра.
Алесь Карлюкевіч
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/ales-karlyukevich
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/ales-badak-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/vydavectva-mastackaya-litaratura
[6] https://zviazda.by/be/tags/pekin
[7] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[8] https://zviazda.by/be/tags/knigi