Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з візітам у Расію, паведамляе БЕЛТА [3] са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.
Праграмай візіту запланаваны перамовы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, якія пройдуць у Сочы. Кіраўнікі дзяржаў падрабязна абмяркуюць шырокі спектр пытанняў у развіцці беларуска-расійскага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў інтэграцыйных аб'яднаннях і на міжнародных пляцоўках, сусветны парадак дня.
Магчымасць сустрэчы ў Сочы лідараў дзвюх краін абмяркоўвалася 23 ліпеня падчас тэлефоннай размовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Тады кіраўнікі дзяржаў дамовіліся працягнуць узаемныя намаганні ў інтарэсах захавання пазітыўнай дынамікі ўзаемадзеяння.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] http://www.belta.by/president/view/lukashenko-i-putin-provedut-peregovory-v-sochi-314855-2018/
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin