МТС інфармуе абанентаў аб павышэнні тарыфаў на асноўныя паслугі сотавай сувязі да 2,9% да ўзроўню бягучых тарыфаў з 1 верасня 2018 года. Зменіцца кошт асноўных паслуг электрасувязі і некаторых дадатковых паслуг. Тарыфы на фіксаваную сувязь і роўмінг застануцца без зменаў.
Павышэнне абумоўлена развіццём інфраструктуры і ўкараненнем новых тэхналагічных рашэнняў у мэтах павышэння якасці паслуг.
Інфармацыя пра новыя тарыфы для фізічных [1] і юрыдычных [2] асоб размешчана на афіцыйным сайце кампаніі МТС.
mts.by [3]
Спасылкі
[1] https://www.mts.by/pdf/mass_1092018.pdf
[2] https://www.mts.by/pdf/corp_1092018.pdf
[3] https://www.mts.by/news/109569/
[4] https://zviazda.by/be/tags/mts