П'яны 70-гадовы кіроўца ў цэнтры Мінска ўрэзаўся ў 5 машын, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Каля 18.00 20 жніўня мужчына за рулём Hyundai ў паркінгу ГЦ "Сталіца" наехаў на сцяну і шлагбаўм, а пазней знік з месца ДТЗ. Ужо на вул.Мяснікова ён сутыкнуўся з Toyota, а пасля заехаў у прыпаркаваную Hyundai. Мужчына працягнуў рух і на скрыжаванні вул.Няміга з вул.Караля здзейсніў сутыкнення з Nissan, Volvo і Volkswagen, распавялі ў ДАІ.
Медыцынскі агляд паказаў 3 праміле алкаголю ў крыві кіроўцы. Пры ДТЗ ён атрымаў цялесныя пашкоджанні. У дачыненні да яго складзены 8 пратаколаў.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz