Тэма бяспекі пуцеправодаў і ў прыватнасці мастоў апошнім часам на слыху. Нядаўняе прасяданне пуцеправода МКАД у раёне Лошыцы ў Мінску выклікала рэзананс сярод насельніцтва і ў сродках масавай інфармацыі.
Закранаючы тэму рамонту моста ў Лошыцы, Аляксандр Ярошык, дырэктар ДП «Гардарбуд», паведаміў, што работа па аднаўленні ідзе поўным ходам. Закуплена неабходнае абсталяванне, разгружаны пацярпелы ўчастак дарогі, праведзена яго тэхнічнае абследаванне. Рамонт плануецца скончыць да 7 лістапада 2018 года.
Падкрэсліваючы важнасць утрымання пуцеправодаў і мастоў у бяспечным стане, Аляксандр Пятровіч адзначыў, што «Гардарбуд» вядзе пастаянны маніторынг цэласнасці маставых пакрыццяў і апорных збудаванняў у горадзе. Праводзяцца ўсе адпаведныя мерапрыемствы, у тым ліку вырашаюцца пытанні транспартнай загружанасці, абнаўлення тэхнічнай базы.
Сяргей КУЛАКОЎ
Фота Яніны ГАРАДЗЕЦКАЙ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-kulakou
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/most