Кажан-Гарадоцкай Мікалаеўскай царкве селета спаўняецца дзвесце гадоў. Унікальны помнік архітэктуры Палесся - адзіны ацалелы праваслаўны храм з рысамі мясцовай школы драўлянага дойлідства пад уплывам стылю барока.
Інтэр’ер царквы ўпрыгожаны разным арнаментаваным скульптурным дэкорам, які ў свой час быў выкананы народным майстрам-разбяром Іванам Астапчыкам. Мастацкую каштоўнасць мае і двух’ярусны пазалочаны іканастас, выкананы ў тэхніцы накладной разьбы, і драўляныя фігуры анёлаў і апосталаў.
Гэтыя здымкі былі зроблены падчас нядзельнага богаслужэння.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Вёска Кажан-Гарадок, Лунінецкі раён
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/religiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/carkva