Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 жніўня 2018 года, па папярэдніх звестках, склалі 7 030,2 млн. долараў ЗША (у эквіваленце).
За ліпень 2018 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 198,8 млн. долараў ЗША (на 2,9 працэнта) пасля скарачэння ў чэрвені 2018 года на 108,2 млн. долараў ЗША (на 1,6 працэнта).
Павелічэнню ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў у ліпені спрыялі купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, паступленне сродкаў ад продажу на ўнутраным рынку Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце.
Урадам і Нацыянальным банкам у ліпені выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 450 млн. долараў ЗША.
Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2019 года з улікам пагашэння Урадам Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным банкам унутраных і знешніх абавязацельстваў у замежнай валюце павінен скласці не менш за 6 млрд. долараў ЗША.
nbrb.by [1]
Спасылкі
[1] http://www.nbrb.by/bel/Press/?id=7851
[2] https://zviazda.by/be/tags/zolatavalyutnyya-rezervy-belarusi