Каля возера Літоўка пад Навагрудкам прайшоў рэгіянальны фестываль-конкурс бардаўскай песні «Музыка сэрцаў», які пяты раз сабраў прыхільнікаў творчасці савецкага паэта, акцёра і аўтара-выканаўцы ўласных песень Уладзіміра Высоцкага.
Як адзначылі ў аддзеле культуры Навагрудскага райвыканкама, удзел у конкурсе сёлета ўзяло больш за 20 аўтараў і выканаўцаў з розных рэгіёнаў. Таксама падчас фестывалю працавалі кніжная ілюстратыўная выстава «Чалавек, паэт, акцёр» і фотавыстава «Навагрудак у 60-я».
А яшчэ проста на беразе возера на вялізным экране адбыўся начны кінасеанс фільма «Сыны ідуць у бой» Віктара Турава. Паводле мастацкай легенды, Уладзімір Высоцкі, які ў 1969 годзе падчас здымак у фільме жыў у Навагрудку разам з жонкай Марынай Уладзі, за адну толькі ноч напісаў некалькі песень для карціны, а пазней пад уражаннем ад гісторыі і прыгажосці тутэйшага краю стварыў большасць песень са свайго ваеннага цыкла.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/bardy
[4] https://zviazda.by/be/tags/navagrudak
[5] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-vysocki-1