Адкрыта папярэдняя рэгістрацыя для ўдзелу ў ІІІ Еўразійскім горна-геалагічным форуме, які пройдзе 14—16 лістапада ў Мінску.
Як расказалі ў прэс-службе Мінпрыроды, удзельнікамі форуму стануць больш за 10 тысяч гарнякоў з 20 краін свету (фарматы ўдзелу — як афлайн, так і анлайн). Акрамя прадстаўнікоў краін ЕАЭС, сёлета мерапрыемства плануюць наведаць і спецыялісты з краін Еўрапейскага саюза, Кітая, Сербіі, В'етнама, Ірана, Індыі і інш.
Галоўная тэма гэтай маштабнай падзеі — «Лічбавізацыя горнай галіны для сумеснага развіцця і працвітання ў Еўразіі».
Удзельнікі мерапрыемства абмяркуюць перспектывы супрацоўніцтва ў сферы лічбавай трансфармацыі горнай галіны; супрацоўніцтва інтэграцыйных аб'яднанняў (ЕАЭС, ШАС, АСЕАН і ААН) у горнай сферы; развіццё крэдытна-фінансавай і транспартнай інфраструктуры сыравінных рынкаў Еўразіі; сінхранізацыю стандартаў класіфікацыі і ўліку карысных выкапняў; бар'еры, выключэнні і абмежаванні на сыравінных рынках рэгіёна. Падчас форуму плануецца таксама наведаць вядучыя горнапрамысловыя прадпрыемствы Беларусі.
Еўразійскі горна-геалагічны форум на сёння — адзіная буйная міждзяржаўная пляцоўка для абмеркавання праблем інтэграцыі рынкаў карысных выкапняў у Еўразіі з удзелам кіраўнікоў выканаўчых органаў улады ў сферы нетракарыстання і найбуйнейшых горнапрамысловых кампаній.
Дадатковая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце форуму [3].
Вераніка КОЛАСАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-kolasava-1
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://evrazgeoforum.com/
[4] https://zviazda.by/be/tags/euraziyski-gorna-gealagichny-forum
[5] https://zviazda.by/be/tags/gorna-gealagichny-forum
[6] https://zviazda.by/be/tags/gealogiya