Дадзены конкурс праводзіцца з мэтай падтрымкі нацыянальных ініцыятыў і аб'яднання намаганняў дзяржаўных органаў кіравання, накіраваных на павышэнне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі або паслуг.
Прэмія СНД прысуджаецца адзін раз на два гады за дасягненне значных вынікаў у галіне якасці прадукцыі (паслуг), гарантаванне яе бяспекі, а таксама ўкараненне сучасных метадаў менеджменту якасці. У конкурсе могуць прыняць удзел юрыдычныя асобы любой арганізацыйна-прававой формы, якія зарэгістраваныя ў любой дзяржаве — удзельніцы СНД і ажыццяўляюць вытворчасць прадукцыі (акрамя вытворчасці ўзбраення і ваеннай тэхнікі) ці аказваюць паслугі.
Галоўнымі крытэрыямі з'яўляюцца пацвярджэнне высокай якасці прадукцыі або паслугі на працягу не менш як двух гадоў і ажыццяўленне экспарту прадукцыі (паслуг) не менш як дзве дзяржавы — удзельніцы СНД.
Больш падрабязна аб умовах конкурсу чытайце на нашым сайце zvіazda.by.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/premiya-snd
[4] https://zviazda.by/be/tags/snd
[5] https://zviazda.by/be/tags/yakasc-paslug
[6] https://zviazda.by/be/tags/yakasc
[7] https://zviazda.by/be/tags/pradukcyya