На поўначы Нігерыі ў выніку паводкі загінулі 44 чалавекі, 20 лічацца прапаўшымі без вестак, паведамляюць інфармагенцтвы.
Асноўны ўдар стыхіі прыйшоўся на нігерыйскі штат Кацына. З-за ліўневых дажджоў з берагоў выйшла рака Джыбія, узровень вады падняўся на тры метры.
Па апошніх даных, паводкай знішчаны каля 500 дамоў, сотні людзей засталіся без даху над галавой. У раён бедства накіраваны грузавікі з гуманітарнай дапамогай.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/nigeryya
[3] https://zviazda.by/be/tags/pavodka
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni