Купля будынка гасцініцы ў Гомельскай вобласці абышлася пакупніку танней, чым кошт аплаты стандартнага гасцінічнага нумара за суткі.
Гэта насамрэч так. Камітэт «Гомельаблмаёмасць» 27 чэрвеня прадаў будынак гасцініцы ў Кармянскім раёне за адну базавую велічыню.
Будынак гасцініцы, які размешчаны ў аграгарадку Кароцькі, быў рэалізаваны адзінаму прэтэндэнту на куплю падчас чарговага аўкцыёну. Кошт продажу будынка агульнай плошчай больш за 300 квадратных метраў склаў усяго 25 рублёў 73 капейкі. Адзінае — трэба абавязкова выканаць умовы аўкцыёну. Для гэтага пакупнік павінен стварыць на аб'екце не менш двух працоўных месцаў і ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць на набытым будынку не менш за чатыры гады з моманту заключэння дагавора куплі-продажу. Гэта будзе зрабіць няцяжка. Нерухомасць новы ўладальнік плануе выкарыстоўваць па сваім прызначэнні.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/aukcyyon
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne