Экс-кіраўнік каталонскага ўрада будзе выдадзены Іспаніі. Пастанову аб экстрадыцыі ў чацвер прыняў нямецкі суд федэральнай зямлі Шлезвіг-Гальштэйн. Падставай для гэтага рашэння стала абвінавачванне Карлеса Пучдэмона ў незаконным выдаткоўванні бюджэтных сродкаў.
Праўда, калегія палічыла непераканаўчымі матэрыялы, прадастаўленыя іспанскім бокам, якія, на яе думку, даказвалі віну былога каталонскага лідара ў падбухторванні да мецяжу. Такім чынам, на радзіме па гэтым артыкуле судзіць Пучдэмона не будуць.
Экс-прэзідэнт Жэнералітэта збег з Іспаніі ў Бельгію пасля таго, як 1 кастрычніка ў аўтаномным рэгіёне быў праведзены рэферэндум [1] аб выхадзе з складу каралеўства. На падставе вынікаў плебісцыту каталонскі парламент прыняў дэкларацыю аб незалежнасці, супраць чаго выступіў афіцыйны Мадрыд. Іспанскі Вярхоўны суд выдаў [2] еўрапейскі ордэр на арышт Пучдемона і пазбавіў апальнага палітыка разам з шэрагам яго паплечнікаў дэпутацкіх мандатаў. У канцы сакавіка Пучдемон быў затрыманы ў Германіі, аднак неўзабаве быў выпушчаны [3] пад заклад у памеры 75 тысяч еўра.
euronews.com [4]
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20171027/1509127633-deklaracyya-nezalezhnasci-katalonii-i-kanflikt-z-madrydam
[2] http://zviazda.by/be/news/20171105/1509904940-eks-kiraunik-urada-katalonii-zdausya-palicyi-u-belgii
[3] http://zviazda.by/be/news/20180406/1523002307-u-germanii-puchdemana-adpuscili-pad-zaklad-u-75-tysyach-eura
[4] http://ru.euronews.com/2018/07/12/germany-puigdemont-extradiction
[5] https://zviazda.by/be/tags/karles-puchdemon