МУС Беларусі апублікавала абноўлены спіс юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў, якія маюць ліцэнзіі на працаўладкаванне беларусаў за мяжой. У яго ўвайшлі 244 фірмы і арганізацыі.
У асноўным прапануецца праца ў Расійскай Федэрацыі, найбольш запатрабаваныя там рабочыя будаўнічыя спецыяльнасці і кіроўцы-міжнароднікі. Таксама ў беларусаў ёсць магчымасць знайсці працу ў Польшчы, Украіне, Літве, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі, Аўстрыі, Даніі і іншых краінах. Некалькі агенцтваў прапаноўваюць мадэлям працу ў Канадзе, Кітаі, Карэі, Японіі і Італіі. Праграмісты могуць паспрабаваць свае сілы ў ЗША, Германіі і Каралеўстве Нідэрланды.
Нагадаем, што спіс створаны ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў па супрацьдзеянні гандлю людзьмі.
Яго можна паглядзець тут. [2]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://zviazda.by/sites/default/files/spisok_yur_lic_osushchestvl_deyatelnost_po_trudoustroystvu_za_predelami_rb.docx
[3] https://zviazda.by/be/tags/pracauladkavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/zamezhzha
[5] https://zviazda.by/be/tags/gandal-lyudzmi