12 ліпеня распачынаецца прыём дакументаў у ВНУ. Каб вызначыцца з выбарам, у абітурыентаў ёсць усяго шэсць дзён. Прыёмныя камісіі будуць прымаць дакументы з 12 да 17 ліпеня. У гэтыя тэрміны вызначыцца з выбарам спецыяльнасці павінны ўсе абітурыенты, якія прэтэндуюць на бюджэтныя месцы, а таксама абітурыенты, якія паступаюць на платную форму навучання на спецыяльнасці, дзе прадугледжаны ўступныя іспыты.
Ад абітурыентаў, якія паступаюць на платнай аснове, але не здаюць уступныя экзамены ў ВНУ, дакументы будуць прымацца:
Тэрміны падачы дакументаў для выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці пасля праходжання гутаркі, — з 12 да 14 ліпеня (як для асоб, якія паступаюць на «бюджэт», так і на платнай аснове).
А напярэдадні стала вядома, колькі ж абітурыентаў атрымала сёлета на цэнтралізаваным тэсціраванні максімальныя балы. Па інфармацыі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, 100 балаў набралі 392 абітурыенты, прычым 16 з іх набралі сотню балаў адразу па двух вучэбных прадметах. Такім чынам, былі аформленыя 408 стабальных сертыфікатаў. Найбольшая колькасць стабальных вынікаў была на ЦТ па матэматыцы — 155. А вось тры стабальныя сертыфікаты сёлета не ўдалося атрымаць нікому з абітурыентаў. Сярэдні бал на ЦТ па рускай, беларускай, англійскай мовах, матэматыцы і гісторыі Беларусі аказаўся вышэйшы, чым у папярэднім годзе.
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота Ганны ЗАНКАВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/abituryent