У маладых людзей, якія збіраюцца паступаць у Белдзяржуніверсітэт, будзе магчымасць загадзя запоўніць і раздрукаваць заяву і электронную анкету, а таксама загрузіць сваю фатаграфію. Выкарыстанне асабістага кабінета скарачае час падачы і прыёму дакументаў. Абітурыент наўпрост звяртаецца ў сакратарыят прыёмнай камісіі абранага факультэта з гатовым пакетам, абыходзячы папярэднія этапых афармлення дакументаў.
Затым асабісты кабінет актывізуецца, і абітурыент на працягу прыёмнай кампаніі ў анлайн-рэжыме зможа адсочваць на сваім камп'ютарыры, планшэце або смартфоне інфармацыю аб бягучым прахадным бале на абраную спецыяльнасць. Акрамя таго, уладальнікам асабістага кабінета прадастаўляецца свабодны і бясплатны доступ да інфармацыйных рэсурсаў прыёмнай камісіі і факультэтаў БДУ. Для гэтага на тэрыторыі ўніверсітэцкага гарадка БДУ з 11 ліпеня будзе даступная бесправадная Wi-Fi-сетка ABIT.
Стварыць асабісты кабінет на сайце БДУ можна тут [1].
Летась паслугамі дадзенага электроннага рэсурсу скарысталіся больш за 8 тысяч абітурыентаў.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://abit.bsu.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bdu