Напярэдадні Дня Незалежнасці ў сталіцы прайшла ўжо традыцыйная маладзёжная акцыя «Дзень вышыванкі». Каля Палаца спорту было шмат цікавостак: фуд-корт «Беларуская карчма», фотамайстэрня «Натхненне», літаратурная гасцёўня «Смак роднай мовы», выстаўка аграсядзіб «Запрашаем да нас», салон беларускага арнаменту «Родныя ўзоры»... І вядома, вышыванкі, якія былі паўсюль — і на адзенні, і на сцэне, і на вырабах народных майстроў.
— Арнамент, намаляваны на беларускім сцягу, — гэта злучальная нітка ўсіх пакаленняў, — адзначае Дзмітрый Варанюк, першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» (менавіта гэта арганізацыя апякуецца акцыяй). — Сучасная моладзь з задавальненнем носіць адзенне з элементамі нацыянальнага арнаменту, а ўдзел у такіх мерапрыемствах сапраўды нас усіх аб'ядноўвае і вяртае да каранёў, нацыянальных традыцый, духоўнай культуры Беларусі. Таму што асновы ідэалогіі дзяржавы — гэта захаванне традыцый. Самае галоўнае — гэта шанаваць іх і быць разам.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/syamya-moladz-demagrafiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/chyrvonaya-zmena-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-vyshyvanki