Творчая сустрэча «Незнаёмы Караткевіч», прагляд фільма «Прыгажосць па-савецку», фэст «Краiна марозiва» і Купалле ў Суле — афіша «Звязды» з 25 чэрвеня па 1 ліпеня.
Дзе: культурны цэнтр Ok16 (вул. Кастрычніцкая, 16)
Калі: 27 чэрвеня, 19:00
Колькі каштуе: 12 р., школьнікі і студэнты — 7 р.
Першы і пакуль яшчэ ўнікальны выпуск спецыялізацыі «Сучасны танец» кафедры харэаграфіі БДУКіМ ламае стэрэатыпы аб экзаменах, сыходзячы з прывычнай навучальнай прасторы і пашыраючы сваю аўдыторыю гледачоў.
Таксама ў гэты дзень у культурным цэнтры можна будзе паглядзець выставу работ выпускнікоў Акадэміі мастацтваў.
Заказ [3] білетаў.
Дзе: Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)
Калі: 27 чэрвеня, 19:00
Колькі каштуе: 8 р.
Госці сустрэчы даведаюцца пра Караткевіча-этнографа, паглядзяць шэраг унікальных дакументальных фільмаў пра Беларусь, створаных па сцэнарыях пісьменніка: «Сведкі вечнасці» (1964), «Будзь шчаслівай, рака...» (1967), «Памяць каменя» (1966), «Родная зямля» (1972).
Дзе: НЦСМ (вул. Някрасава, 3)
Калі: 27 чэрвеня, 19:00
Колькі каштуе: бясплатна
Тэлевізійны фільм «Прыгажосць па-савецку» (2017) раскажа пра гісторыю моды 70-80-х гадоў, SPA-працэдуры ў СССР і аб гардэробных таямніцах зорак.
Пасля прагляду запланавана абмеркаванне.
Дзе: «Мінск-Арэна» (пр-т Пераможцаў, 111)
Калі: 30 чэрвеня, 14:00
Колькі каштуе: бясплатна
Незвычайнае свята прысвечана 80-годдзю беларускага пламбіра. У сувязі з гэтым ля «Мінск-Арэны» пабудуюць «Краіну марозіва». У яе будзе свой сцяг, гімн у стылі хіп-хоп, а грамадзянам-наведвальнікам выдадуць пашпарты, па якіх можна будзе падарожнічаць па тэрыторыі і атрымліваць бясплатнае эскімо ці пламбір у вафлевай шкляначцы. Афіцыйная мова «краiны» — беларуская.
Гасцей свята чакае вялікі фудкорт, арганізаваны па прынцыпе салодкага стала. Тут можна будзе купіць марозіва ў розных спалучэннях, а таксама іншыя дэсерты.
Акрамя гэтага, арганізатары правядуць для наведвальнікаў «Пламбірыяду-80»: спаборніцтвы па скачках на батуце, стральбе з лука, бадмінтоне, настольным тэнісе і баскетболе 3×3.
Дзе: парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула» (в. Сула)
Калі: 1 ліпеня, 13:00
Колькі каштуе: дарослыя — 10 р., дзеці — 5 р.
«Купалле ў Суле» — гэта сямейнае свята, дзе кожны ўдзельнік зможа знайсці сабе занятак па душы.
Вас будуць чакаць традыцыйныя гульні, спаборніцтвы і забавы, разнастайныя анімацыйныя пункты, якія пазнаёмяць з рознымі бакамі самага вясёлага гадовага свята, смачныя стравы беларускай і літвінскай кухні.
Завершыць фестываль яркая канцэртная праграма.
Дзе: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116)
Калі: па 31 студзеня 2019 г.
Колькі каштуе: удакладняць у касе
7 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася інфармацыйна-дакументальная выстаўка «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць».
Беларуска-нямецкі праект заклікае аддаць даніну памяці ахвярам Трасцянца і адначасова адлюстроўвае, якім чынам і дзе ў Беларусі, Германіі, Аўстрыі і Чэхіі захоўваецца памяць аб загінуўшых. Разам з гэтым ён распавядае аб месцах масавага знішчэння і тых, хто здзяйсняў зверства.
Экспазіцыя складаецца з 18 раздзелаў, асобныя з якіх прысвечаны ўрочышчу Благаўшчына, дзе адбываліся масавыя растрэлы, «Аперацыі 1005», забойству ў Шашкоўцы, дзе была пабудавана печ для знішчэння людзей. Асноўная ўвага нададзена біяграфічным партрэтам ахвяр Трасцянца.
Дзе: парк Янкі Купалы
Калі: па 31 жніўня (кожную сераду, чацвер і пятніцу), 18:00
Колькі каштуе: бясплатна
Каманда Мінскага веласіпеднага таварыства аднавіла рэгулярныя заняткі ў велашколе для дарослых. Навучанне праходзіць па серадах, чацвяргах і пятніцах у парку імя Янкі Купалы побач з фантанамі з 18:00 да 20:00. Урокі бясплатныя, але неабходна зарэгістравацца [4].
Велашкола працуе ўжо 5-ы сезон. Заняткі вядуць інструктары-валанцёры. Прыязджаць у парк можна без уласнага ровара. Як правіла, для таго каб навучыцца ўпэўнена перасоўвацца на двухколавым транспарце, неабходна 3-5 заняткаў.
У 2017 годзе ў велашколе прайшлі навучанне больш за 100 вучняў і вучаніц узростам ад 9 да 83 гадоў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ganna-bagino
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://bezkassira.by/vypusknye_raboty_studentov_kafedry_horeografii_bguki-4268/
[4] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSd2CbSm6Oyk_bJ7e9rZmgKSwQpLJAo96yi5zv9HcirEPXS-rw/viewform
[5] https://zviazda.by/be/tags/raim-shadzic