Такое паведамленне паступіла ў МНС каля сямі гадзін увечары 21 чэрвеня. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, убачылі, што з будынка завода драўнянастружкавых пліт валіць дым, таксама часткова разбураны сэндвіч-панэлі і выбіта шкло.
— Калі адбылося здарэнне, то ў цэху знаходзіліся 22 рабочыя, — паведаміў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь НАВІЦКІ. — Апёкі атрымаў аператар участка сушкі і сарціроўкі. Ён шпіталізаваны. Яшчэ дзвюм работніцам асколкі нязначна падрапалі скуру. Пажар быў аператыўна ліквідаваны. Прычына выбуху высвятляецца, але ў якасці адной з версій разглядаецца парушэнне тэхнічнага рэгламенту.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/vybuh
[5] https://zviazda.by/be/tags/mns