Каля 10 тыс. чалавек прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, у мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой".
Жалобная цырымонія пачалася ў палове чацвёртай раніцы з лазернай пастаноўкі "Уварванне" пад фанаграму са знакамітай сімфоніі Дзмітрыя Шастаковіча. Перадсвітальную цішыню разарвалі кулямётныя стрэлы і залпы артылерыйскай батарэі. На ўстаноўленым ля Вечнага агню экране мяняліся фатаграфіі абаронцаў крэпасці. Вядучыя расказвалі гісторыі іх гераічнай гібелі.
На плошчы Цырыманіялаў сабраліся тысячы людзей. Самыя ганаровыя госці мерапрыемства - ветэраны - размясціліся на спецыяльна ўстаноўленых для іх крэслах.
Сустракаць світанак 22 чэрвеня ў цытадэлі над Бугам для многіх ужо стала традыцыяй. З кожным годам колькасць удзельнікаў памятных мерапрыемстваў у Брэсцкай крэпасці толькі павялічваецца. "Гэта жалобны дзень. Але разам з тым мы павінны яго памятаць, шанаваць. Тут у першыя гадзіны вайны нашы воіны праявілі мужнасць і гераізм, далі годны адпор гітлераўскім акупантам. Памяць пра тыя падзеі будзе жыць доўга на беларускай зямлі", - сказаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/vyalikaya-aychynnaya-vayna
[3] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-krepasc