Мышы часткова знішчылі запас купюр у адным з банкаматаў у Індыі, паведамляе Іndіа Tоdау.
Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Цінсукія, штат Асам. Банкамат, які належыць дзяржбанку Індыі, перастаў працаваць. Праз некалькі тыдняў супрацоўнікі вырашылі адкрыць і праверыць апарат.
Аказалася, што вялікая колькасць грошай была знішчана мышамі. Усяго ў банкамаце ўтрымлівалася 2 мільёны 948 тысяч рупій (каля 93 000 беларускіх рублёў) у асноўным банкнотамі па 500 і 2000. Мышы пагрызлі купюры агульным коштам 1 мільён 238 тысяч, прычым разарвалі грошы на драбнюткія кавалачкі.
Кітайскі рэстаран, які прапанаваў наведвальнікам неабмежаваную колькасць ежы, згалеў за два тыдні і залез у даўгі, паведамляе Sоuth Сhіnа Mоrnіng Роst.
Установа пад назвай Jіаmеnеry кітайскім Чэнду, правінцыя Сычуань, прапаноўвала наведвальнікам з'есці ўсё што заўгодна за 120 юаняў у месяц (каля 36 рублёў). Для таго каб скарыстацца прапановай, трэба было набыць членскую картку. У выніку візіцёры прыняліся выкарыстоўваць адзін купон на цэлыя сем'і. У выніку рэстаран завінаваціўся 500 тысяч юаняў (каля 150 000 рублёў) і быў вымушаны закрыцца. Адзін з уладальнікаў прызнаўся, што такім чынам хацеў прыцягнуць і ўтрымаць лаяльных наведвальнікаў і хутка абысці канкурэнтаў. Пасля аб'явы аб акцыі кожны дзень установу наведвалі не менш за 500 кліентаў, чэргі каля дзвярэй выстройваліся з раніцы, а апошнія пакідалі рэстаран за поўнач.
Кавярня ў англійскім Данкастэры, графства Саўт-Ёркшыр, прапанавала наведвальнікам адолець гіганцкі англійскі сняданак, які складаецца з 65 частак, піша Mіrrоr.
Страва пад назвай «Тэрмінатар 2» уключае ў сябе восем традыцыйных кампанентаў англійскага сняданку, у тым ліку бекон, сасіскі і яйкі, а таксама вялікую колькасць фасолі і тосты. Нягледзячы на вялізарныя памеры, яна каштуе 15 фунтаў стэрлінгаў (каля 40 рублёў). У кавярні ўжо існавала паменшаная версія «Тэрмінатар» коштам у 7,95 фунта стэрлінга (21 рубель) з чатырох кампанентаў, але наведвальнікі хутка распраўляліся з ёй. Пакуль ні адзін з тых, хто замовіў «Тэрмінатар 2», не змог даесці яго, адзначылі ва ўстанове. Чалавеку, які зможа адолець мегасняданак, абяцаюць месца на сцяне славы кавярні.
Іван КУПАРВАС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] https://zviazda.by/be/tags/zamore