У Івацэвічах 8-гадовую дзяўчынку прыціснула аўтаматычнымі варотамі гаража. Такая інфармацыя размешчана ў афіцыйным Telegram-канале Следчага камітэта.
У гаражы свайго дома дзяўчынка націснула на кнопку закрыцця брамы і хацела прайсці пад ралетамі, але спатыкнулася і ўпала. Вароты апусціліся на шыю дзіцяці. Дачка з-пад ралетаў выняла мама.
Дзяўчынку шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне мясцовай бальніцы.
sk.gov.by [1]
Спасылкі
[1] http://sk.gov.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/ivacevichy