Дзяржава падтрымае 300 арганізацый аграпрамысловага комплексу ў пагашэнні запазычанасці за тэхніку, пастаўленую ім у 2015 годзе Мінскім аўтамабільным і трактарным заводамі. Адпаведны ўказ Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі нумар 231 ад 12 чэрвеня апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
За кошт астаткаў рэспубліканскага бюджэту, што ўтварыліся на 1 студзеня, абласным бюджэтам будуць прадастаўлены крэдыты ў суме амаль да Br60 млн. Пры гэтым больш за ўсё выдзеляць Віцебскай вобласці - да Br21,6 млн, менш за ўсё накіруюць у Гомельскі рэгіён - амаль Br2 млн.
Бюджэтныя крэдыты пад 1 працэнт гадавых будуць выдавацца на тэрмін па 31 снежня 2020 года.
У спіс сельгасарганізацый-даўжнікоў МАЗа і МТЗ увайшло 300 прадпрыемстваў. З іх 94 знаходзяцца ў Мінскай вобласці, 87 - у Віцебскай, 45 - у Магілёўскай, 32 - у Брэсцкай, 22 - у Гродзенскай і 20 - у Гомельскай.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/selgasarganizacyi
[4] https://zviazda.by/be/tags/maz
[5] https://zviazda.by/be/tags/mtz