Вільнюс з 12.00 1 ліпеня ўводзіць турыстычны падатак. Пра гэта паведамляе ru.delfi.lt [1].
Усім турыстам, якія будуць прыязджаць у літоўскую сталіцу, трэба будзе плаціць падатак, які складзе 1 еўра за суткі. Ад выплаты турыстычнага збору будуць вызваленыя непаўналетнія турысты і інваліды. Таксама да пачатку 2019 года ад падатку вызваленыя вялікія групы турыстаў.
Адзначаецца, што гэтая мера дапаможа горадзе палепшыць інфраструктуру для турыстаў і ўмацаваць канкурэнтаздольнасць літоўскай сталіцы на міжнароднай арэне.
За збор новага падатку будуць адказваць кампаніі, якія прадстаўляюць паслугі пражывання. Пры гэтым збор не ўключаецца ў кошт жылля, яго турысты будуць плаціць асобна, падчас засялення ў гасцініцу або арандаваную кватэру. Гаспадары жылля кожны месяц абавязаныя будуць пералічваць сабраныя ад выплаты падатку сродкі на рахунак адміністрацыі Віленскай мэрыі.
Паводле папярэдніх падлікаў, турыстычны падатак дазволіць папоўніць гарадскую казну у 2019 годзе на 2 млн. еўра.
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] http://ru.delfi.lt
[2] http://belta.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/turyzm
[4] https://zviazda.by/be/tags/litva
[5] https://zviazda.by/be/tags/vilnyus