Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Маскву, дзе сёння на стадыёне "Лужнікі" па запрашэнні Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна наведае цырымонію і матч адкрыцця чэмпіянату свету па футболе.
Адразу ля трапа самалёта кіраўніка беларускай дзяржавы, акрамя афіцыйных асоб, прывітаў Забівака - талісман цяперашняга чэмпіянату. Аляксандр Лукашэнка крыху пагуляў з ім у футбол і зрабіў некалькі ўдараў па імправізаваных варотах. Ён таксама пакінуў аўтограф на футбольным мячы і надпіс з пажаданнем - "Удачы братам расіянам!"
З нагоды чэмпіянату свету па футболе ў сталіцу Расіі прыбываюць і многія іншыя замежныя лідары. Чэмпіянат пройдзе з 14 чэрвеня па 15 ліпеня ў 11 гарадах Расіі.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat-svetu-pa-futbole