У жыцці здараюцца сітуацыі, калі разумееш, што любімыя джынсы сталі туга зашпіляцца, але гэта зусім не нагода адмовіцца ад іх. Ёсць адна хітрасць, якая дапаможа павялічыць у памеры джынсы так, што яны могуць быць якраз нават цяжарным.
Каб павялічыць памер джынсаў, нават неабавязкова мець швейную машынку. Вядома, на крутую вечарыну ў такіх штанах не пойдзеш, але для працы або паездкі на прыроду, на дачу яны вельмі прыдадуцца.
Каб падагнаць джынсы пад патрэбны памер, у першую чаргу трэба адрэзаць у іх кішэні. Таксама спатрэбіцца шырокая эластычная гумка, вышыня якой павінна перавышаць абрэзаныя часткі. Метраж гумкі залежыць ад памеру джынсаў і формы кішэні. Акуратна прышыйце гумку на месца кішэняў, а затым абрэжце лішнія фрагменты.
Джынсы пасля гэтай пераробкі могуць расцягнуцца нават на некалькі памераў!
Такім жа метадам перарабіць можна не толькі штаны, але і шорты!
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/hatnyaya-encyklapedyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzhynsy
[4] https://zviazda.by/be/tags/adzenne