Высакахуткасны інтэрнэт па тэхналогіі 4G даступны больш чым у 140 гарадах і пасёлках краіны, паведамілі ў прэс-службе інфраструктурнага аператара beCloud.
Тэхналогія LTE з'явілася ў новых гарадах Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей - зараз у сетцы LTE beCloud яшчэ 15 новых гарадоў і пасёлкаў. Акрамя таго, інфраструктурны аператар пашырыў ёмістасць сеткі - дадатковыя базавыя станцыі зарабілі там, дзе ўжо ёсць LTE.
У Мінскай вобласці ацаніць перавагі сувязі чацвёртага пакалення зараз могуць жыхары Фаніпаля, Шчомысліца, Міханавічаў, Цнянкі, Зацані, Новага Двара, Дубянцоў, у Магілёўскай - Дрыбіна, Бялынічаў, Слаўгарада. У Віцебскім рэгіёне да населеных пунктаў, дзе ўжо даступная тэхналогія, дадаліся Барань, Гарадок, Лёзна, Шаркаўшчына і Балбасава. А ў Горках, Крычаве, Маладзечна, Жодзіна і Салігорску запрацавалі дадатковыя базавыя станцыі.
Такім чынам, высакахуткасны інтэрнэт па тэхналогіі 4G даступны больш чым у 140 гарадах і пасёлках краіны. Да канца года ахапіць сеткай LTE плануецца практычна ўсе раённыя цэнтры Беларусі. Сетка LTE у краіне beCloud развівае сумесна з мабільнымі аператарамі МТС і life :).
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/lte