Цяпер быў сабраны набор вырабаў на агульную суму каля 160,5 тысячы рублёў. Аснову склалі прадукты харчавання — мясныя кансервы, цукар, дрожджы, рапсавы алей, пшанічная мука, грэцкія крупы, макаронныя вырабы.
Яшчэ на тэрыторыю Украіны адправілі камплекты вучнёўскай мэблі, шафы для дакументаў і халадзільнікі. Рашэнне аб аказанні дапамогі, а таксама яе аб'ёме і пераліку вырабаў замацавана ў пастанове Савета Міністраў, якая выйшла ў канцы красавіка. Забеспячэннем водпуску і афармленнем матэрыяльных каштоўнасцяў займаліся Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства прамысловасці, Беларускі дзяржаўны канцэрн харчовай прамысловасці, Гродзенскі і Віцебскі аблвыканкамы. Як растлумачылі ва ўрадзе, суправаджэннем і дастаўкай гуманітарнай дапамогі займаецца МНС пры садзейнічанні Міністэрства замежных спраў.
У мінулым годзе гуманітарная дапамога размяркоўвалася сярод грамадзян, якія знаходзяцца ў зоне канфлікту па абодва бакі лініі размежавання на Данбасе. Тады беларускі бок дзейнічаў сумесна з Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа.
Дар'я КАСКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/darya-kasko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/dapamoga
[4] https://zviazda.by/be/tags/gumanitarnaya-dapamoga
[5] https://zviazda.by/be/tags/ukraina