Такое рашэнне было прынятае падчас круглага стала «Стратэгічнае партнёрства ў сферах медыявытворчасці і масавых камунікацый», які прайшоў у БДУ з удзелам першага намесніка міністра інфармацыі Паўла Лёгкага, рэктара ўніверсітэта Андрэя Караля, кіраўнікоў вядучых беларускіх СМІ, а таксама прафесарска-выкладчыцкага складу факультэта.
Нагадаем, што пасля рэарганізацыі ў БДУ Інстытута журналістыкі ў два самастойныя падраздзяленні пытанне з назвай для факультэта, дзе будуць рыхтаваць кадры для журналістыкі і сферы PR, заставалася адкрытым. Удзельнікі круглага стала калегіяльна прынялі рашэнне аб захаванні вядомай усім назвы, якая даўно стала брэндам, — факультэт журналістыкі.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhurfak
[5] https://zviazda.by/be/tags/bdu