82-гадовую жанчыну, якая заблудзіла пад Уздой, знайшлі пры дапамозе квадракоптара.
Паводле інфармацыі УУС Мінаблвыканкама, пенсіянерка выйшла з дому 30 мая і знікла. Знайшлі жыхарку горада толькі 2 чэрвеня. У міліцыі вызначылі магчымыя кірункі пошукаў, а дапамаглі іх адпрацаваць валанцёры. На відэа, якое зняў квадракоптар, на адным з участкаў мясцовасці была заўважана цёмная пляма. Гэта магла быць куртка зніклай жанчыны. Пры праверцы гэтай версіі пенсіянерка і была знойдзена. Для аказання медыцынскай дапамогі яе тэрмінова даставілі ў бальніцу.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni