Відавочца паведаміў у МНС пра падзенне ў лясным масіве паблізу вёскі Лашаны Мінскага раёна паратрайка — лёгкага лятальнага апарата.
— Згодна з папярэдняй інфармацыяй, падчас палёту мог абарвацца строп, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Швайбовіч. — Пры падзенні мужчына, які кіраваў лятальным апаратам, атрымаў траўму пляча. Нашы работнікі аказалі яму дапамогу і перадалі брыгадзе медыкаў. Стан пацярпелага здавальняючы. Прычыны здарэння высвятляюцца.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/mns