Спякота правакуе няшчасныя выпадкі з дзецьмі. Адчыненыя вокны нават на першым паверсе тояць небяспеку, калі ў доме малое.
У Пружанах у нядзелю двухгадовы хлопчык узлез на падаконнік, націснуў на маскітную сетку і выпаў разам з ёй. Дзіця ўпала з вышыні двух з паловай метраў, вынікам падзення сталі цялесныя пашкоджанні.
А літаральна некалькі дзён таму ў Кобрыне трохгадовае дзіця выпала з пятага паверха. У кватэры знаходзілася маці малога, яе сястра і трое дзяцей. З цяжкімі траўмамі дзіця дастаўлена ў бальніцу.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni