Белпошта аказалася на 32-м месцы сярод 173 паштовых аператараў у параўнальным інтэграваным індэксе паштовага развіцця (Іntegrated Іndex for Postal Development).
З постсавецкіх краін абысці нас змаглі толькі Эстонія (13-ы радок рэйтынга), Літва (22-і) і Малдова (27-ы). Украіна аказалася на 33-й пазіцыі, Расія — на 37-й. Найлепшай стала служба Швейцарыі. На другім месцы Нідэрланды, на трэцім — Японія. На думку экспертаў, гэтыя краіны змаглі наладзіць сетку, якая выклікае давер, стабільна выконвае свае абавязкі і пастаянна ўкараняе найноўшыя тэхналогіі.
Рэйтынг выпушчаны Сусветным паштовым саюзам у рамках Справаздачы аб паштовым развіцці — 2018. Спіс складзены на падставе наступных параметраў развіцця: надзейнасць, ахоп, рэлевантнасць і ўстойлівасць.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/belposhta